У другім пекінскім універсітэце замежных моў 8 студзеня адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. У цырымоніі прыняў удзел пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, аўтар помніка — дырэктар Мастацкага музея Кітая скульптар У Вэйшань, рэктарат універсітэта, прадстаўнікі дзяржорганаў Кітая, паслы замежных дзяржаў, кіраўніцтва Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, журналісты кітайскіх СМІ.
Мерапрыемства прайшло ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. “Адкрыццё помніка Янку Купалу — падзея, якая сведчыць аб сапраўды дружалюбных адносінах паміж Беларуссю і Кітаем, аб шчырай цікавасці і павазе кітайскага народа да беларускай гісторыі і культуры”, — адзначылі ў дыпмісіі.
У пасольстве ўдакладнілі, што помнікі беларускім пісьменнікам ёсць і ў іншых гарадах Кітая — Якубу Коласу ў Цяньцзіні і Янку Купалу ў Сіані.
Паводле матэрыялаў БелТА
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
