Мінск — лідар па колькасці доўгажыхароў у Беларусі (іх у сталіцы 68), а ўсяго ў нашай краіне 382 чалавекі, якім сто і больш гадоў. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адзначыла, што дзяржава прымае розныя меры для стварэння дастойных умоў жыцця людзей пажылога і старога ўзросту, перш за ўсё тых, якія самі не могуць паклапаціцца пра сябе. Сярод інструментаў дапамогі міністр пералічыла паслугі сацыяльных работнікаў, сацыяльны патранат, сетку дамоў-інтэрнатаў.
Паводле матэрыялаў БелТА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
