“Вясна-Лета 2020”

“Вясна-Лета 2020”

29 лютага ў Брэсце ў гатэлі Hampton by Hilton па адрасе: Варшаўскоя шаша, 41, адбудзецца фестываль моды “Вясна-Лета 2020”. У яго рамках таксама пройдзе конкурс “Супермадэль-2020”.

На фестывалі будуць прадстаўлены дзве намінацыі: “Школа моды” і “Майстар моды”. У ім прымуць удзел швейныя фірмы, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, якія вырабляюць адзенне, абутак і аксесуары.

Мерапрыемства мае на мэце раскрыць патэнцыял таленавітай моладзі, якая працуе ў сферы моды, і паказаць лепшыя калекцыі вядучых вытворцаў Брэсцкага рэгіёна. Па выніках фестывалю лепшыя калекцыі прымуць удзел у паказе, які пройдзе ў рамках Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў “БРЭСТ-2020” (24-25 красавіка 2020 года).

Фестываль моды ўяўляе сабой дабрачынны праект пры падтрымцы Брэсцкага абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Сабраныя грашовыя сродкі будуць перададзены на лячэнне Марка Пашкевіча. Хлопчык нарадзіўся ў 2011 годзе з дыягназам ДЦП, і яму патрэбны пастаянныя дарагія рэабілітацыі.

Служба інфармацыі “СП”

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro