Ад крадзяжоў можна засцерагчыся

Ад крадзяжоў можна засцерагчыся

Нягледячы на эканамічную нестабільнасць і агульнаеўрапейскі крызіс дабрабыт беларусаў паступова расце. Сёння амаль у кожным доме і кожнай кватэры ёсць камп’ютары, музычныя цэнтры, значная колькасць бытавой і гаспадарчай тэхнікі. І штомесячна шмат кватэр і дамоў абрабоўваецца. У апошні час статыстыка рэгіструе рост крадзяжоў і з гаражных памяшканняў. Злодзеі крадуць не толькі машыны, але і прылады да іх, інструменты і паліва. Значна павялічыліся крадзяжы з дач і дачных участкаў, якія не ахоўваюцца вартавымі.

Па статыстыцы крадзяжы ў асноўным здзяйсняюцца днём, калі жыльцы і гаспадары на працы. І падчас цана ўкрадзенага значна перавышае кошт абсталявання памяшканняў і дамоў абароннай сігналізацыяй.

Сёння кошт абсталявання сігналізацыяй сябе апраўдвае. Для зніжэння нагрузкі на бюджэт карыстальніка Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе раздзяліць гэтую суму на тры месяцы. Штомесячны кошт абслугоўвання складае 0,5 базавай велічыні.

Калі сігналізацыя ў памяшканні спрацавала, нашы прафесійна падрыхтаваныя нарады прыбудуць па сігнале “трывога” ў максімальна кароткія тэрміны. Увесь астатні час кватэра ці дом будуць пад надзейнай аховай пульта цэнтралізаванага назірання. Дарэчы, усю больш пашыраную інфармацыю можна атрымаць таксама на ПЦН па тэлефоне 2-12-19 ці 2-32-81. Пульт цэнтралізаванага назірання працуе кругласутачна. А тэхнічная служба аддзела Дэпартамента аховы дасць падрабязную інфармацыю пра кошт абсталявання і ўмовы абарудавання сігналізацыяй асабістай маёмасці грамадзян па тэлефоне 2-22-01 ці па адрасе: г. Жабінка, вул. 1 Мая, 3а. Зрабіце сябе навагодні  падарунак – абараніце сябе ад злодзея.

Жабінкаўскі ддзел Дэпартамента аховы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top