У сувязі з павышанай тэмпературай атмасфернага паветра асаблівую ўвагу неабходна надаваць пытанням, што тычацца ўмоў захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў і сыравіны, спраўнасці тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, наяўнасці ўмоў для выканання правілаў асабістай гігіены работнікамі, захавання параметраў мікраклімату ў вытворчых памяшканнях і ў памяшканнях для наведвальнікаў.
На аб’ектах суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці трэба забяспечваць належны паветрана-цеплавы і пітны рэжым, праветрываць памяшканні, захоўваць рэжым працы і адпачынку.
Акрамя таго, ва ўстановах для дзяцей — аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацыях, дзіцячых садах асаблівую ўвагу патрэбна звяртаць на пітны рэжым хлопчыкаў і дзяўчынак пры знаходжанні іх у памяшканнях і на прагулках, весці кантроль з боку адказных асоб за выкананнем дзецьмі правілаў асабістай гігіены, захоўваць рэжым праветрывання памяшканняў. Арганізаваць кантроль за правядзеннем бацькоўскіх дзён, выключыць перадачы бацькамі прадуктаў, якія хутка псуюцца. На прагулкі дзеці павінны выходзіць раніцай — з 8 да 12 гадзін і вечарам — пасля 18 гадзін і толькі ў галаўных уборах. Абмежаваць правядзенне экскурсій пры тэмпературы вышэй за 24 градусы, культурна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы арганізоўваць пры тэмпературы ніжэй за 24 градусы. Выхоўваць у дзяцей звычкі мыць рукі перад ядой і пасля наведвання туалету, ужываць у ежу толькі памытыя фрукты.
Ігнаруюцца таксама папярэджанні аб недапушчальнасці куплі прадуктаў у месцах несанкцыянаванага гандлю. Як правіла, ён ажыццяўляеца ў непрыстасаваных для гэтага месцах: на тратуарах, аўтапаркоўках, з машын, бруднай тары, не выконваюцца ўмовы і тэрміны захоўвання, таварнае суседства (магчымы кантакт сырой і гатовай прадукцыі). Адсутнічае неабходная інфармацыя аб прадукцыі, якая рэалізуецца, у прадаўцоў няма асабістых медыцынскіх даведак (г. зн. яны могуць быць носьбітамі туберкулёзу, гепатыту А, вострых кішэчных інфекцый і г. д.).
Неабходна таксама і ў хатніх умовах прытрымлівацца тэхналогіі прыгатавання ежы, сачыць за ўмовамі і тэрмінамі захоўвання прадуктаў харчавання, таварным суседствам.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
