Алкагалізм і п’янства, на жаль, усё яшчэ застаюцца аднымі з самых сур’ёзных сацыяльна-небяспечных праблем у Беларусі. Дзяржава імкнецца выпрацаваць у сваіх грамадзян такі стыль жыцця, каб яны не ўжывалі алкаголь празмерна.
Хоць п’янства і алкагалізм самі па сабе не з’яўляюцца дзеяннямі, што караюцца крымінальна, аднак паміж імі і злачыннасцю існуе цесная сувязь, што пацвярджаецца дадзенымі статыстыкі. У бягучым перыядзе 2019 года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 12 злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення.
Сёння на прафілактычным уліку ў Жабінкаўскім РАУС знаходзяцца 103 асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Участковыя інспектары міліцыі кантралююць іх паводзіны па месцы жыхарства.
Па рашэнні суда Жабінкаўскага раёна 13 асоб асуджаны для прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму ва ўмовах лячэбна-працоўных прафілакторыяў тэрмінам на 12 месяцаў.
За знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе або за распіццё спіртных напояў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 135 грамадзян, за дробнае хуліганства — 29.
За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства 8 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, канфіскавана 2 самагонных апарата, 64 літры самагоннай брагі, 46 літраў фальсіфікаваных спіртных напояў.
Напамінаем, што распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах або з’яўленне ў п’яным выглядзе цягне накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.
Прыцягненне больш за тры разы на працягу года да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення з’яўляецца падставай для накіравання на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
