Звярніце ўвагу на парушэнні, прыміце меры па іх ухіленні

Звярніце ўвагу на парушэнні, прыміце меры па іх ухіленні

Пракуратура Жабінкаўскага раёна сумесна з кантралю-ючымі органамі правялі мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і папярэ-джанне парушэнняў у перыяд пасяўной кампаніі на Жабінкаўшчыне.
Рэалізацыя патрабаванняў заканадаўства нашай краіны накіравана на стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця аграпрамысловага комплексу і на выключэнне фактаў безгаспадарлівасці, замацаванне вытворча-тэх-налагічнай і выканаўчай дысцыпліны, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання сыравіны, матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў, павышэнне эфектыўнасці і вынікаў гаспадарчай дзей-насці прадпрыемстваў, у тым ліку аграпрамысловага сектара.
Падчас праверак была выяўлена неналежная гатоўнасць сельгастэхнікі да тэхагляду згодна з зацверджаным графікам у ААТ “Азяты Агра”, “Жабінкаўскі” і “Арэпічы”. Аб гэтым сведчаць факты парушэнняў з боку службовых асоб указаных сельгасарганізацый, якія дапускалі да ўдзелу ў дарожным руху транспартныя сродкі з няпройдзеным тэхнічным аглядам.
У перыяд пасяўной кампаніі пракуратура раёна выявіла таксама ігнараванне правілаў па ахове працы і тэхнікі бяспекі. Кіраўнікам ААТ “Арэпічы”, “Азяты Агра” і “Мацеевічы” неаднаразова ўказвалася ў актах нагляду, што ў іх гаспадарках дапускаюцца парушэнні працоўнага заканадаўства па ахове працы, тэхніка бяспекі і выканаўчая дысцыпліна. Пра гэта, напрыклад, сведчыць факт атрымання траўмы на вытворчасці рабочым ААТ “Азяты Агра” М. пры выкананні ім работ на пілараме. У “Арэпічах” фармальна падыходзяць да правядзення інструктажоў па ахове працы, што пацвярджаюць уліковыя запісы ў журнале рэгістрацыі інстру-ктажоў. У дадзеным сельгас-прадпрыемстве, а таксама ў “Азятах Агра” да працы дапускаюцца работнікі без сродкаў індывідуальнай аховы, выкарыстоўваецца абсталяванне, якое не адпавядае патрабаванням заканадаўства і тэхнікі бяспекі. Усё гэта сведчыць пра неналежнае выкананне сваіх абавязкаў спецыялістамі па ахове працы вышэйназваных арганізацый.
Пра парушэнні ў сельгаспрадпрыемствах раёна пры правядзенні пасяўной кампаніі і ў перыяд уборачнай летась і ў бягучым перыядзе 2019 года інфармавалася ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Ім прымаліся меры па ўхіленні выяўленых недахопаў і недапушчэнні новых, аднак яны недастаткова эфектыўныя.
Прычыны парушэнняў мы бачым таксама ў адсутнасці кантролю кіраўнікоў за работай падначаленых. Умовамі, што ім спрыялі, сталі недастатковы кантроль з боку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама за захаваннем патрабаванняў заканадаўства па ахове працы, неаказанне неабходнага садзейнічання сельгаспрадпрыемствам у своечасовым і эфектыўным вырашэнні праблемных пытанняў.
У сувязі з тым, што сельскагаспадарчыя работы працягваюцца, кіраўнікам адкрытых акцыянерных таварыстваў неабходна звярнуць увагу на выяўленыя парушэнні і прыняць неабходныя меры па іх ухіленні.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

Popularity: 1%

Top