На тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з 1 мая па 1 кастрычніка бягучага года праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.
У сувязі з гэтым аддзел унутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама сумесна з зацікаўленымі органамі, установамі і грамадскімі аб’яднаннямі з 20 па 25 мая правядзе ва ўсіх навучальных установах “Тыдзень прававых ведаў”. Спецыялісты растлумачаць навучэнцам правілы дарожнага руху і паводзін на вадзе, а таксама раскажуць пра некаторыя асаблівасці адміністрацыйнага і крымінальнага закана-даўства.
За час правядзення праграмы будуць абследаваны месцы занятасці непаўнагадовых у летні перыяд і масавага адпачынку дзяцей і моладзі. Падчас канікулаў за аздараўленчымі лагерамі будуць замацаваны супрацоўнікі міліцыі, сумесна з адміністрацыяй там будуць абсталяваны куткі прававых ведаў. Таксама будзе праведзены маніторынг працы ў летні перыяд гурткоў і секцый, якія дзеці наведваюць па месцы жыхарства.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
