Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Гэта свята, якое сімвалізуе блізкасць нашых народаў і шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцяў для спрыяльнага развіцця незалежных дзяржаў. У аснове інтэграцыі дзвюх краін ляжаць векавыя духоўныя традыцыі народаў, іх гістарычная воля і імкненне да адзінства.
Сёння рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца гандаль, ажыццяўляюцца навуковыя і інавацыйныя праекты. Важным дасягненнем саюзнага будаўніцтва з’яўляюцца адзіныя сацыяльныя гарантыі для грамадзян дзвюх краін.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай мацнеюць сяброўства і стратэгічнае партнёрства паміж нашымі народамі і дзяржавамі.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
