Ваенная акадэмія запрашае абітурыентаў

Ваенная акадэмія запрашае абітурыентаў

У адпаведнасці з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у адасобленай групе (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў праводзіцца адбор кандыдатаў для паступлення ва ўстановы адукацыі нашай краіны, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, і ваенна-навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі ў 2019 годзе.
У Ваенную акадэмію на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную ці сярэднюю спецыяльную адукацыю: ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, якія дасягнуць 17-гадовага ці дасягнулі 21-гадовага ўзросту ў год паступлення для атрымання адукацыі; якія прайшлі ці праходзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама праходзілі ваенную службу па кантракце, ва ўзросце да 24 гадоў; ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, ва ўзросце не больш за 25 гадоў.
Грамадзяне, якія жадаюць паступаць ва ўстановы адукацыі Беларусі, што ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, і ваенна-навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі, павінны ў тэрмін з 2 студзеня па
1 красавіка 2019 года прыбыць у адасобленую групу Жабінкаўскага раёна і напісаць заяву.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у працоўныя дні з 8.30 да 13.00 і з 13.30 да 17.00 у адасобленай групе (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў (г. Жабінка, вул. Катоўскага, 7, кабінеты № 2, 6) або па тэлефонах: 2-16-01, 2-12-78, (8029)207-74-05, а таксама на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь www.mil.by у раздзеле “Ваенная адукацыя”.
Аляксей ПЯТРОЎ, начальнік адасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, падпалкоўнік.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top