З 2003 года ў службе галоўнага механіка Жабінкаўскага цукровага завода працуе Юрый Васілюк. Свой прафесійны шлях ён пачынаў як слесар, але ўжо праз год стаў майстрам. Яшчэ праз шэсць гадоў адказнай і стараннай працы Юрыя Мікалаевіча назначылі старшым майстрам службы галоўнага механіка.
Сёлета падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі ўручыў Юрыю Васілюку Грамату Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу і прафесіяналізм.
Сам старшы майстар прызнаецца, што ўзнагарода яго парадавала. Ён шчыра дзякуе калегам за прызнанне і падтрымку.
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%