Набліжаюцца доўгачаканыя і любімыя нашы святы — Новы год і Раство Хрыстова. Каб яны засталіся ў памяці толькі добрымі падзеямі, энерганагляд заклікае захоўваць правілы бяспекі.
Выкарыстоўвайце для навагодняй ілюмінацыі толькі вырабы завадскога выпуску. Для ўпрыгожвання будынкаў, збудаванняў, дрэў у дварах і на вуліцы бярыце толькі вырабы для работы па-за памяшканнямі. Купляйце гірлянды для ілюмінацыі ў магазінах і супермаркетах, патрабуйце ў прадаўцоў сертыфікат на пакупку. Не давярайце дзецям падключэнне ілюмінацыі і аналагічных прылад.
Усталёўвайце навагоднія ёлкі і ўпрыгажэнні на трывалых асновах; нельга прымяняць няспраўныя падаўжальнікі і скруткі. Прадпрыемствам, задзейнічаным для падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў і ўстаноўкі ілюмінацыі, неабходна да пачатку святаў правесці прафілактычныя іспыты і замеры. Памятайце: ігнаруючы правілы энергабяспекі, вы рызыкуеце сваім здароўем і жыццём!
Энерганагляд віншуе ўсіх чытачоў “Сельскай праўды” з надыходзячымі святамі!
Ігар БАРАЦЯН, начальнік Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top