Ахова на варце вашай маёмасці

Ахова на варце вашай маёмасці

Восенню ў Жабінцы прайшоў комплекс мерапрыемстваў “Горад пад аховай”, які прадугледжваў прыняцце мер па тэхнічнай замацаванасці і абсталяванні сістэмамі ахоўнай і трывожнай сігналізацыі аб’ектаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, забеспячэнне бяспекі навучэнцаў усіх адукацыйных устаноў, а таксама падбор і прыняцце пад ахову неахоўваемых аб’ектаў, жылых дамоў і памяшканняў фізічных асоб.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” ад 01.09.2010 № 450 (далей — Указ), а таксама з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь № 175-3 “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” ад 08.11.2006, юрыдычныя асобы краіны і замежныя арганізацыі ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), за выключэннем выпадкаў выканання патрабаванняў абз. 3 п. 380 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаных Указам.
Ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці без ліцэнзіі забараняецца і з’яўляецца незаконным, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з артыкулам 23.57 КоАП Беларусі.
Тыповыя парушэнні, якія дапускаюцца пры ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці:
— ізноў прынятыя работнікі аховы не праходзяць ацэнку ведаў ва ўстаноўленым МУС Рэспублікі Беларусь парадку;
— у Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы не прадастаўляюцца спісы ізноў прынятых работнікаў аховы (не пазней за адзін месяц з дня прыёму на працу);
— не выконваецца лакальны нарматыўны прававы акт — інструкцыя аб асаблівасцях сістэмы кантролю за работай вартавога саставу;
— адсутнічае сістэма кантролю за нясеннем службы работнікамі, якія непасрэдна ажыццяўляюць ліцэнзійную дзейнасць;
— не забяспечваецца іх прафесійная падрыхтоўка.
За парушэнне правілаў і ўмоў ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з артыкулам 23.57 КоАП Рэспублікі Беларусь — накладанне штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (а на юрыдычную асобу — да 100 базавых велічынь) з канфіскацыяй прадметаў і спецыяльных сродкаў ахоўнай дзейнасці.
Для аховы аб’ектаў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі прымаюць у свой штат, як правіла, непадрыхтаваных работнікаў. Часта ахову аб’ектаў ажыццяўляюць асобы пажылога ўзросту, пенсіянеры. Акрамя таго, пры іх афармленні суб’екты гаспадарання не звяртаюць належнай увагі на медыцынскія паказчыкі і заключэнні аб прыгоднасці да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў. Дадзены фармалізм, як здаецца на першы погляд, можа стаць непапраўнай памылкай і паўплываць на жыцці людзей.
Для забеспячэння кантролю за работнікамі аховы шляхам своечасовага адзначэння іх у зададзеныя інтэрвалы часу павінна ўстанаўлівацца ўстройства кантролю персаналу (УКП). У пэўныя інтэрвалы, якія вызначаюцца запраграмаваным графікам, на ахоўваемым пасту работнік аховы робіць адпаведную адзнаку ключом доступу. Калі ён гэтага не зрабіў (адсутнічае на пасту, заснуў на рабочым месцы, адбыўся няшчасны выпадак) за пяць хвілін да заканчэння інтэрвалу ўключаецца гукавы сігнал, а таксама сігнал трывогі паступае на пульт цэнтралізаванага назірання аддзела аховы.
Адзінай надзейнай абаронай ад злачынных замахаў на маёмасць, што належыць арганізацыям, на сённяшні дзень з’яўляецца Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Беларусі. Ахову аб’ектаў ажыццяўляюць асобы, якія прайшлі спецыяльны адбор і маюць прафесійную падрыхтоўку.
Паважаныя кіраўнікі, памятайце, што захаванне заканадаўства з’яўляецца перадумовай для забеспячэння надзейнай аховы аб’екта, прадухілення і спынення злачынных замахаў на маёмасць!
На тэрыторыі нашага раёна маецца 25 юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на гэта ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь. Для таго, каб не дапусціць парушэнняў, Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь інфармуе кіраўнікоў аб некаторых умовах ажыццяўлення такога віду дзейнасці.
Віталь АНУФРЫЮК, начальнік Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top