Хадзем у кіно!

Алеся ДАБРАВЕСТ.

Напярэдадні Дня беларускага кіно, які адзначаецца ў нашай краіне 17 снежня, дырэктар Жабінкаўскай раённай кінавідэасеткі Валерый Зубік расказаў пра вынікі сёлетняга года для прадпрыемства і планы на будучае. Так, на 1 лістапада паказчыкі платных паслуг выкананы на 110 %. Прадпрыемства актыўна супрацоўнічае са школамі і дзіцячымі садамі, Дамамі культуры, арганізацыямі і здраўніцамі нашага раёна, дзе ладзяцца тэматычныя кіналекторыі, арганізоўваецца паказ кінастужак і мультыплікацыйных фільмаў. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016-2020 гг. на будучы год плануецца закупка новага лічбавага абсталявання, што дазволіць ажыццяўляць прэм’ерныя паказы фільмаў нашмат раней, чым зараз, і ісці ў нагу з часам.
Хуткімі крокамі набліжаюцца да нас доўгачаканыя зімовыя святы. Валерый Канстанцінавіч запрашае жыхароў горада і раёна на прагляд навагодніх дзіцячых і дарослых фільмаў. Ён нагадаў, што ў кінатэатры “Юбілейны” можна таксама адзначыць любую сямейную ўрачыстасць, адпачыць кампаніяй, цікава правесці час. Пры гэтым вы можаце выбраць фільм для прагляду або прынесці свой, паслухаць музыку і патанцаваць, арганізаваць для сваіх гасцей салодкі стол. Прыемнага адпачынку! І… пайшлі ў кіно!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда