“Прывітанне, наша лета!”

“Прывітанне, наша лета!”

Алёна НІКАНЧУК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Пад такою назвай у гарадскім парку адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Мерапрыемства адкрыў сваім выступленнем танцавальны калектыў сучаснага танца “Непаседы” гарадскога Дома культуры (кіраўнік Ірына Паўлава). Захапляльны і вясёлы нумар “Пэпі” ўзняў прысутным настрой, выклікаў масу пазітыўных эмоцый і гучныя апладысменты.
Вядучыя свята загадчык дзіцячага сектара ГДК Яна Макасюк і юная Саша Галаванчук павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам лета і канікулаў. Яны гаварылі: невыпадкова Дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня, ён дае старт доўгачаканай і бесклапотнай пары – сонечнаму лету, калі можна цікава бавіць час: купацца, загараць, гуляць з сябрамі, падарожнічаць.
У той дзень вядучыя падрыхтавалі малым гарэзам шмат сюрпрызаў. Дзеці адгадвалі загадкі, малявалі на асфальце, гулялі ў розныя гульні. За кемлівасць і творчасць многія атрымалі прызы. Конкурсы межаваліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі. Госці свята пачулі песні ў выкананні юных артыстаў: Карыны Дубоўскай, Веранікі Чарнаплечай, Ягора Кірылюка, Кацярыны Зданкевіч, Лізаветы Галашка, вакальнага ансамбля “МАЖОРчыкі”. “Непаседы” падаравалі прысутным яшчэ адзін танец “Вясёлы аркестр”.
Калі ж у канцы праграмы вядучыя звярнуліся да малых з пытаннем, які ж цяпер у іх настрой, у адзін голас тыя адказалі: “Выдатны!”. І ў пацвярджэнне сваіх слоў паднялі вялікі палец уверх. Завяршылася мерапрыемства агульным здымкам. На ім хлопчыкі і дзяўчынкі з паветранымі шарамі і шчаслівымі ўсмешкамі, якія сведчаць, што свята атрымалася.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top