Чарка ў руках юнака = ?

Чарка ў руках юнака = ?

П’янства і наркаманія – біч сучаснага грамадства. Яны з’яўляюцца прычынай злачынстваў: забойстваў, пабояў, хуліганстваў, гвалтаванняў, парушэнняў правілаў дарожнага руху, дзіцячага траўматызму. Апошнім часам п’янства і наркаманія значна “памаладзелі”. Так, з пачатку года супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 падлеткаў, якія распівалі алкаголь у грамадскіх месцах. Інфармацыя аб іх адразу накіроўваецца па месцы вучобы ці працы, урачу-нарколагу для пастаноўкі на ўлік. Таксама былі затрыманы 10 дарослых, якія “частавалі” непаўнагадовых далёка не дзіцячымі напоямі. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а адзін падлетак накіраваны ў спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу. ІСН Жабінкаўскага РАУС з 33 падлеткамі праводзіць індывідуальную прафілактычную работу.
Памятайце, што памылкі, дапушчаныя ў маладосці, даюць негатыўныя парасткі і ў будучым могуць прывесці на лаву падсудных.
Васіль БУРКО, старшы ўчастковы інспектар ІСН Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top