“Давайце пазнаёмімся: мая сям’я”

Алёна НІКАНЧУК. Фота аўтара.

Пад такою назвай у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і.

Вядучая свята – педагог цэнтра Людміла Цупа – нагадала прысутным, што да пачатку ХХ стагоддзя сям’я складалася не з аднаго пакалення, у ёй былі дзядулі і бабулі, мама і тата, дзеці, унукі і праўнукі. Таму невыпадкова ў гэтым слове зліліся два: “сем” і “я”. Сем’і былі вялікія і моцныя, жылі дружна. Выраз “Мая сям’я – маё багацце” адлюстроўвае ўсю яе каштоўнасць. Яшчэ адзін – “Мой дом – мая крэпасць” – гаворыць: у кожнага ёсць такое месца, дзе яго заўсёды чакаюць, разумеюць, прымаюць такім, які ён ёсць, там спакойна, цёпла і ўтульна. Такое адчуванне чалавеку можа даць толькі сям’я.
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з сем’ямі Палінкі Мядзведзь, Арсенія Лугаўцова і вядучай Людмілы Цупа. Расказаць пра звычаі і традыцыі дапамаглі цікавыя і змястоўныя відэапрэзентацыі.
Бацькі выхаванцаў паведамілі гісторыі пра тое, як яны выбіралі імёны для сваіх дзяцей, а таксама падзяліліся, без якіх страў не абыходзяцца сямейныя святы.
У сваю чаргу і ад навучэнцаў цэнтра былі падрыхтаваны сюрпрызы: вершы пра сям’ю цёпла прачыталі Арцём Шуст і Арсеній Лугаўцоў.
Павіншаваць выхаванцаў, іх бацькоў і педагогаў установы з Днём сям’і прыйшлі на мерапрыемства валанцёры Чырвонага Крыжа гарадскога ліцэя разам з педагогам-арганізатарам Надзеяй Кульмуратавай і старшынёй раённай арганізацыі БТЧК Зояй Фядчук.
Дзяўчаты-валанцёры правялі з дзецьмі цікавыя гульні, паказалі лялечную казку, станцавалі маленькіх качанят і ўручылі паветраныя шары, а таксама падарункі ад Чырвонага Крыжа. Усе разам выканалі песню “Няхай заўсёды будзе сонца”. Няхай яно заўсёды свеціць у небе і сагравае нашы сем’і сваім цяплом.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.