Транспартная інспекцыя па Брэсцкай вобласці паведамляе, што дзеля забеспячэння захаванасці рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2018 года № 5 “Аб увядзенні ў 2018 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання” ў перыяд з 21 мая па 31 жніўня ўстаноўлена максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 тон. Гэта адносіцца да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў.
З іншымі падрабязнасцямі можна азнаёміцца ў вышэйназванай пастанове.
Аляксандр САМОЙЛАЎ, спецыяліст другой катэгорыі аддзела вагагабарытнага кантролю.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%