Гатовы да добрых спраў

Гатовы да добрых спраў

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.

Ужо стала традыцыяй у першыя дні мая, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, прымаць новых сяброў у шэрагі моладзевых грамадскіх аб’яднанняў раёна. Вось і сёлета пад засенню квітнеючых яблынь піянерамі сталі 220 хлопчыкаў і дзяўчынак, 57 юнакоў і дзяўчат атрымалі білеты сяброў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Падтрымаць і павіншаваць будучых актывістаў да помніка загінулым воінам і партызанам прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, раён-нага Савета дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама родзічы і настаўнікі. Першым да ўсхваляваных хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуўся старшыня Жабінкаўскага рай-выканкама Дзмітрый Гарадзецкі.
– Напачатку мера-прыемства гучала выдатная песня “Павінны смяяцца дзеці”. У ёй ёсць вельмі важныя радкі: “Усе людзі на вялікай планеце павінны заўсёды сябраваць. Павінны смяяцца дзеці і ў мірным свеце жыць”. Напярэдадні Дня Перамогі мы асабліва востра ўсведамляем каштоўнасць нашага мірнага жыцця. Незалежна ад узросту мы павінны ўсё рабіць для таго, каб у нашым раёне, у вобласці і ва ўсёй краіне было спакойна, – напомніў Дзмітрый Мікалаевіч. – Вядома, гэтаму спрыяюць і вашы добрыя справы. Аб’ядноўваючыся ў радах моладзевай і піянерскай арганізацый, вы атрымліваеце больш магчымасцяў дапамагаць людзям. Я хачу пажадаць, каб вы горда, з гонарам неслі імя піянера і сябра БРСМ. Каб заўсёды заставаліся сапраўднымі патрыётамі сваёй сям’і, малой радзімы і нашай краіны.
Пасля цёплых і шчырых слоў Дзмітрыя Гарадзецкага школьнікі атрымалі з рук ганаровых гасцей свята дакумент-пропуск у свет добрых спраў – білет сябра БРСМ.
З гэтай важнай падзеяй хлопцаў і дзяўчат павіншавала першы сакратар раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Марыя Сянішына:
– Хачу пажадаць моладзі, каб ваш запал ніколі не згасаў, каб вы былі энергічнымі, пазітыўнымі, аптымістычнымі. Каб ніколі не забывалі, адкуль вы родам. І з гонарам казалі, што вы – нараджэнцы Жабінкаўскага раёна! Не забывайце мінулае, жывіце сучаснасцю і з аптымізмам глядзіце ў будучыню.
Перад тым, як надзець чырвона-зялёныя гальштукі, самыя юныя ўдзельнікі мерапрыемства паўтарылі словы ўрачыстага абяцання піянераў за старшынёй дзіцячай палаты раённага Савета БРПА Варварай Папковіч:
– Я, уступаючы ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі сябрамі ўрачыста абяцаю любіць сваю радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца статута і прынцыпаў піянерскай арганізацыі!
Права павязаць гальштукі юным піянерам дасталася ганаровым гасцям. Пасля ўрачыстай цырымоніі над горадам разнеслася дружнае:
– Будзь гатоў! Заўжды гатоў!
Удзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам і партызанам і ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*