Туфлі сваё адслужылі, і ля кантэйнера іх… забылі

Святлана БЯЛЯК.

Жыла-была Папялушка. Казачны прынц паабяцаў ёй палац, карэту, упрыгажэнні. Толькі, відаць, прынц аказаўся не казачны, а самы што ні ёсць сапраўдны. Згуляў з Папялушкай вяселле, і пачалося ў іх жыццё, якое ў казках звычайна не апісваецца: пабудавалі дом на вуліцы, купілі машыну, нарадзілі дзетак. І клопаты ў іх былі далёкія ад казачных: Прынц зарабляў грошы і вечарам ляжаў на канапе з пультам ад тэлевізара. Папялушка пасля работы таксама “адпачывала”: правярала ў дзяцей урокі, гатавала ежу, мыла бялізну, прыбірала ў доме, палола клумбы ў двары, калі заставалася некалькі хвілін да апоўначы, магла нарэшце зайсці на “ТUT.by”, навіны пачытаць. Зрэшты ўсё, як у большасці Папялушак каралеўства Квакенбурга.
Зразумела, стамлялася наша Папялушка. Хацелася ёй час ад часу павесяліцца: на баль з’ездзіць, новую сукенку “выгуляць”, сябе паказаць і на іншых паглядзець. Дзякаваць Богу, “Лексус” пад бой курантаў не ператвараўся ў белых мышэй і пацукоў. А вось туфлікі… Былі яны не крышталёвыя, і на апошнім балі ад танцаў “насы” паабдзіраліся і набойкі на абцасіках паадляталі. Ну, што зробіш – на сметнік ім дарога, разам з адходамі і недаедкамі з кухоннага памыйнага вядра. Зайсці на сайт “Сельскай праўды” і паглядзець расклад руху смеццявозаў ад Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода па Квакенбургу, а дакладней, па яе вуліцы, паленавалася. А навошта? Вунь за пяць крокаў ад дома кантэйнеры для паасобнага збору смецця стаяць. А тое, што кідаць у іх можна толькі шкло, паперу і пластык, не прачытала – паленавалася. Пакінула ля кантэйнераў пакеты з адходамі і туфлікі свае чорныя любімыя.
А-я-яй, як не сорамна Папялушцы! У хаце – чысціня, у двары – дыван з кветак, а за плотам – хоць бур’ян расці, няхай вецер смецце раскідвае, а іншыя яго прыбіраюць?.. Бытавым адходам не месца ні ў гэтых кантэйнерах, ні побач. Птушкі, бадзяжныя жывёлы пакеты рвуць, смецце з іх разлятаецца – малюнак, які зусім не упрыгожвае наш любімы горад. Можа, Папялушка пазнае на гэтым фотаздымку свае туфлікі і ў наступны раз адправіць смецце з дому па назначэнні – у смеццявоз? А ў спецыяльныя кантэйнеры можна кідаць толькі шкло, паперу і пластык. Хочацца верыць, што навучыць гэтаму і сваіх дзетак. Калі кожны будзе клапаціцца пра чысціню і парадак не толькі свайго жытла, але і месцаў агульнага карыстання – лясоў, паркаў, дарог, нашы родныя мясціны будуць радаваць вока і сэрца не адно дзесяцігоддзе. Памятайце: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. І да кожнага дворніка не прыставіш…
На здымку: Папялушка так стамілася, што пасля балю толькі і хапіла сіл данесці туфлікі да кантэйнераў…

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

One Comment

  1. Есть у наших людей такая черта как лень, согласен. Есть такие, что не только туфли, а целые мусорные пакеты оставляют, видимо по принципу раз контейнер мусорный, значит приедут уберут. Не пришла сознательность еще в головы, печально. Но после того как вывоз мусора перешел в ведение мусороперерабатывающего завода, вывоз мусора значительно ухудшился. Там где есть общие ( для не раздельного сбора ) постоянно завал мусора. Да он вывозится, но с опозданием, а контейнеры завалены и если хочешь выбросить мусор не по расписанию, то обычно не куда. В деревнях вообще завал, мусорка раз в неделю после 8 — 00 и если ездишь на работу, то мусор так и будет стоять дома или проси соседей, так как контейнеров для сбора мусора нет. А ведь по закону варианта 2 или ежедневный вывоз мусора ( как в городе ) или площадка с контейнером, а нет ни того ни другого.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.