Адзінокіх людзей не абмінула свята

Вялікдзень, светлы дзень Уваскрэсення Хрыстова – самае галоўнае свята Праваслаўнай Царквы. Менавіта ў ім заключаецца асноўны сэнс праваслаўнай веры – сам Бог стаў чалавекам, памёр за нас і, уваскросшы, пазбавіў людзей ад улады смерці і граху.
Кожны год аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва не застаецца ўбаку ў гэтыя светлыя велікодныя дні. Святары храма Пакроваў Пра-святой Багародзіцы ў Жабінцы Сергій і Андрэй Петрусевічы паспавядалі і прычасцілі 50 жабінкаўцаў, што знаходзяцца на абслугоўванні ў аддзяленні. Адзінокім грамадзянам, якія абслугоўваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома, і інвалідам, што наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання, былі падораны велікодныя кулічы.
Штогод у чацвёрты дзень перадвелікоднага тыдня –
чацвер – у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праходзіць асвячэнне велікодных кулічоў айцом Сергіем. Больш за 15 гадоў калектывы Жабінкаўскага камбікормавага завода, Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, а таксама сельвыканкамы садзейнічаюць таму, каб кулічы своечасова трапілі на святочны стол нашых падапечных.
Ад усіх адзінокіх жабінкаўцаў пажылога ўзросту, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, і ўсяго калектыву Жабін-каўскага ТЦСАН выказваем шчырую падзяку за ўвагу, спагаду і клопат дырэктару камбікормавага завода Васілю Волку і калектыву прадпрыемства, старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатолю Шалтанюку і старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Гарадзецкаму, старшыням сельвыканкамаў, айцам Сергію і Андрэю Петрусевічам. У гэтыя светлыя святочныя дні жадаем ім і іх сем’ям моцнага здароўя, дабра, цярпення, поспехаў у жыцці і працы. Няхай ува ўсіх дамах пануюць лад, згода, дабрадзейнасць, дабрабыт, радасць і шчасце.
Наталля АДЗІНЕЦ, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.