Камп’ютарная аптычная тапаграфія – гэта сучасны метад абследавання пазваночніка, які з’яўляецца выдатнай альтэрнатывай рэнтгенаўскаму. Абсталяванне дазваляе без рэнтгенаўскай нагрузкі з дапамогай лазернага прыбора, які перадае выяву на камп’ютар, убачыць змены ў паставе і пазваночніку. Выяўленую паталогію можна скарэкціраваць з дапамогай масажу, лячэбнай фізкультуры, плавання.
Адбор і накіраванне на абследаванне метадам аптычнай тапаграфіі ажыццяўляецца ўрачом-артапедам (хірургам) пры правядзенні скрынінгавых абследаванняў (прафаглядаў). На аптычную тапаграфію накіроўваюцца пацыенты дыспансернай групы з парушэннем паставы і скаліятычнымі дэфармацыямі. Абследаванне могуць праходзіць дзеці з ростам ад 120 сантыметраў. Паказанні для яго правядзення: парушэнне паставы, скаліёз да 3-й ступені.
Проціпаказана абследаванне пры выяўленым атлусценні, неўралагічным захворванні (немагчымасць выставіць дзіця на платформе), наяўнасці мноства радзімых знакаў на спіне, шрамаў і рубцоў (значных па плошчы), тату на спіне.
Пры выяўленні дэфармацыі другой і большай ступені для дзяцей школьнага ўзросту з 2 па 9 клас вызначаюцца паказанні для навучання ў санаторнай школе-інтэрнаце для дзяцей хворых на скаліёз, якая знаходзіцца ў Брэсце па адресе: вуліца Трышынская, 20.
Оптыка-тапаграфічнае абследаванне дзяцей арганізавана ў кансультацыйнай паліклініцы ў Брэсцкай абласной дзіцячай паліклініцы па адрасе: г. Брэст, вул. Халтурына, 12. Запіс ажыццяўляецца па асабістым звароце ці па тэлефонах: (80162)20-94-84, 20-93-93, 97-62-52.
Наталля БЯЛЫХ, раённы педыятр.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%