Будзьце ўважлівыя на чыгунцы

Штогод пад коламі чыгуначнага транспарту атрымліваюць цяжкія пашкоджанні дзясяткі людзей. Нямала выпадкаў заканчваюцца смерцю пацярпелых. Чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небяспекі.
Ніколі не пераходзьце праз чыгуначныя шляхі ў нявызначаных месцах, не перабягайце перад цягніком, які ідзе. Помніце, што састаў не можа спыніцца імгненна. Карыстайцеся пераходнымі мастамі, пешаходнымі насціламі і пераездамі, звяртайце ўвагу на ўказальнікі “Пераход праз пуці”. Прыслухоўвайцеся да гукавых сігналаў.
Не пераходзьце па чыгуначным пераездзе пры забараняльным сігнале святлафора і пераезнай сігналізацыі незалежна ад становішча ці наяўнасці шлагбаума.
Праезд на дахах і падножках вагонаў, пераходных пляцоўках і тамбурах вагонаў, а таксама на грузавых цягніках катэгарычна забаронены. Не падлазьце пад вагоны састава, які стаіць. Цягнік у любы момант можа крануцца. Не наладжвайце гульняў і іншых пацех з выхадам на чыгуначныя пуці.
Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам, не залазьце на дахі вагонаў. У кантактнай сетцы высокае напружанне! Не падымайцеся на апоры і спецыяльныя канструкцыі кантактнай сеткі, паветраных ліній і штучных збудаванняў, не датыкайцеся да такаводнага абсталявання пад вагонамі пасажырскіх і электрапаяздоў.
Выходзьце з цягніка толькі пры поўным яго спыненні і на той бок, дзе ёсць пасадачная платформа.
Знаходзіцца на аб’ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап’янення небяспечна для жыцця.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.