Каб пазбегнуць грабяжоў і разбояў

Аналіз стану злачыннасці на тэрыторыі Брэсцкай вобласці паказаў, што на аб’ектах гандлю павялічылася колькасць грабяжоў. Часцей за ўсё выкрадальнікаў цікавілі алкагольныя напоі (56,5 %) і піва (6,5 %), якія звычайна нядорага каштуюць. Толькі з пачатку года ў Брэсцкай вобласці зарэгіставаны 34 грабяжы.
Варта адзначыць, што найчасцей ахвярамі грабяжоў і разбояў становяцца мужчыны, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, і жанчыны, што па нейкіх прычынах аказаліся ў цёмны час на бязлюдных вуліцах, пустырах.
Пры гэтым злачынцы гатовы задаволіцца любой колькасцю выкрадзенага і ідуць на злачынства, загадзя мяркуючы, што ў ахвяры не будзе вялікіх грашовых сум. Таму памылкова думаць: “Мяне гэта не кране. У мяне няма чаго грабіць!”
Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, насіце грошы ў розных кішэнях; здзяйсняючы плацяжы, трымайце кашалёк так, каб ніхто не бачыў, колькі ў ім грошай; па магчымасці пазбягайце малалюдных месцаў; часцей глядзіце па баках і звяртайце ўвагу на падазроных людзей. Акрамя таго, статыстыка паказвае, што ўжыванне алкагольных напояў у шмат разоў павялічвае рызыку стаць ахвярай злачынства.
Калі вы сталі сведкай грабяжу ці разбою, паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.