Алеся ДАБРАВЕСТ.
У мінулыя выхадныя прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчат у рамках ХХХ Спартакіяды школьнікаў. У гульнях прынялі ўдзел першая, другая і трэцяя адзінаццацігодкі, Ленінская, Крыўлянская і Ракітніцкая сярэднія школы.
Пасля двухдзённай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе – у каманды валейбалістак Ленінскай СШ, другое – у дзяўчат з сярэдняй школы № 1. Пераможцамі спаборніцтваў сталі валейбалісткі другой гарадской адзінаццацігодкі. У складзе каманды-пераможцы выступілі: Ганна Данілік, Настасся Нябогава, Кацярына Ткачэнка, Настасся Шкутнік, Ліна і Лія Галавейкі, Таццяна Міронава, Аляксандра Круглей, Яна Амелянчук, Наталля Лазарук і Ганна Андрасюк. Усе дзяўчаты ўваходзяць у склад зборнай каманды раёна па валейболе і займаюцца ў трэнера-выкладчыка Марыі Іванаўны Грышан. Яны прымаюць удзел у спаборніцтвах абласнога ўзроўню, выязджаюць на матчавыя сустрэчы ў іншыя гарады Брэстчыны.
Віншуем дзяўчат з перамогай і жадаем ім поспехаў і новых дасягненняў у любімым відзе спорту!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%