Трэба знаць, каго нельга да работы дапускаць

Трэба знаць, каго нельга да работы дапускаць

Супрацоўнікі пракуратуры Жабінкаўскага раёна і АДАІ Жабінкаўскага РАУС сустрэліся з работнікамі ААТ “Мацеевічы” і правялі прафілактычную гутарку. Падчас яе выступоўцы расказалі пра аператыўнае становішча на тэрыторыі Жабінкі і раёна і асаблівую ўвагу звярнулі на дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося сёлета з удзелам работнікаў сельгас-прадпрыемства.
Так, 26 студзеня ў 8 гадзін 15 хвілін машыніст пагрузчыка ААТ “Мацеевічы” М. рухаўся на ім па аўтадарозе Н-144 Алізараў Стаў – Мацеевічы – Батчы і здзейсніў наезд на Б., якая рухалася па праезнай частцы ў спадарожным кірунку, прычыніўшы апошняй цялесныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка. З яе матэрыялаў вынікае, што машыніст пагрузчыка М. не меў права кіравання дадзеным транспартным сродкам. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты загадчык майстэрняў А., які дапусціў М. да кіравання пагрузчыкам. Ён абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 18.25 КоАП Рэспублікі Беларусь “Допуск да кіравання транспартным сродкам асобай, адказнай за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспартных сродкаў, вадзіцеля ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, або вадзіцеля, які не прайшоў у прадугледжаным заканадаўствам выпадку абследаванне ці кантроль, або асобы, якая не мае права кіравання транспартным сродкам” і артыкула 18.24 КоАП Рэспублікі Беларусь “Допуск да ўдзелу ў дарожным руху асобай, адказнай за тэхнічны стан ці эксплуатацыю транспартных сродкаў, транспартнага сродку, што мае няспраўнасці, пры наяўнасці якіх яго ўдзел у дарожным руху забаронены, ці пераабсталяванага без адпаведнага дазволу, ці не зарэгістраванага ва ўсталяваным парадку, у адносінах да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху”.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*