Солнце круглое, как блин,
Улыбаясь, светит.
Рады тёплой встрече с ним
Взрослые и дети!
Масленічныя гулянні былі папулярныя заўсёды. Масленіца – гэта праводзіны Зімы і сустрэча Вясны, гарэзлівае, вясёлае свята. Вясна ўвасабляе жыццё, абуджэнне прыроды, сонечнае святло і цяпло. Менавіта ў гонар сонца ў гэтае свята пякуць бліны, бо яны такія ж круглыя, жоўтыя і цёплыя.
У Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна Масленіцу адзначылі шырока, радасна, з карагодамі ды гульнямі-забавамі. На свята былі запрошаны бацькі выхаванцаў цэнтра, а таксама дзеці, што знаходзяцца на надомным навучанні. Не забыліся і пра выпускнікоў установы.
Адкрылі свята Скамарохі жартамі-прымаўкамі, нікому не давалі сумаваць, весялілі гасцей разнастайнымі конкурсамі і гульнямі. Забава распавяла гасцям пра традыцыі і абрады Масленіцы. Не абышлося на свяце і без выхадак Зімы, якая ніяк не жадала саступаць месца Вясне. Але сяброўства дапамагло дзецям з лёгкасцю справіцца з яе заданнямі і растапіць халоднае сэрца Зімы. Для Вясны хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў вясёлых гульнях.
Масленіца традыцыйна скончылася чаяпіццем са смачнымі і духмянымі блінамі, пірагамі, ласункамі, якія з любоўю прыгатавалі бацькі і супрацоўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. А на развітанне ўсе госці свята атрымалі “птушачку-вяснянку” – прадвесніцу вясны.
Надзея ЖЫХ, настаўнік ЦКРНіР Жабінкаўскага раёна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%