У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці летась паступіла 1180 зваротаў грама-дзян і юрыдычных асоб, што на 333, ці на 22 %, менш у параўнанні з 2016 годам.
У мінулым годзе КДК правёў 52 “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія паступіла 60 званкоў, падчас 52 выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў Камітэта пагутарылі 100 чалавек. Звароты, што паступілі, знаходзяцца на кантролі да канчатковага вырашэння пытання ці прыняцця адпаведных мер.
З мэтай пашырэння практыкі выкарыстання “прамых тэлефонных ліній” Камітэтам летась праведзены тры тэматычныя “прамыя лініі”: “Паўната ўкаранення і выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бю-джэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў Бярозаўскім і Маларыцкім раёнах” і “Выкананне гаррайвыканкамамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі вобласці заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян і юрыдычных асоб”. Па ўсіх зваротах, што паступілі, дадзены адпаведныя даручэнні, асобныя звароты разгледжаны спецыялістамі Камітэта з выездам на месца.
Так, 13 кастрычніка мінулага года на тэматычную “прамую тэлефонную лінію” звярнуліся жыхары 12-кватэрнага жылога дома ў вёсцы Збураж (Маларыцкі раён) са скаргай на няякасна выкананыя яшчэ ў 2015 годзе рамонтныя работы. З прычыны таго, што не было ліквідавана працяканне даху, у кватэрах заяўнікоў утварыўся грыбок. Яны паведамілі таксама пра адсутнасць сістэмы вентыляцыі ў падвальным памяшканні дадзенага дома. Пасля таго, як у сітуацыю ўмяшаўся Камітэт дзяржкантролю, да 18 кастрычніка КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” выканала бягучы рамонт даху, а да 10 лістапада была абуладкавана вентыляцыйная сістэма ў падвале жылога дома.
Аналагічна папярэдняму былі вырашаны пытанні жыхарак вёскі Бараны (Івацэвіцкі раён), што паступілі падчас правядзення сумеснага выязнога прыёму грамадзян старшынёй Камітэта Дзмітрыем Баско і пракурорам Брэсцкай вобласці Віктарам Клімавым у Івацэвіцкім райвыканкаме. Заяўніцы звярнуліся з просьбай пасадзейнічаць у арганізацыі падвозу дзяцей, якія пражываюць у вышэйназваным населеным пункце і вучацца ў другую змену ў сярэдняй школе № 3 горада Івацэвічы, а таксама ў арганізацыі дадатковага рэйса аўтобуса па маршруце Бараны – Івацэвічы, Івацэвічы – Бараны адпраўленнем у абе-дзенны час. Старшыня КДК даручыў вывучыць наяўнасць магчымасцяў для вырашэння ўзнятых заяўнікамі пытанняў з максімальным улікам інтарэсаў грамадзян. У выніку аддзел адукацыі райвыканкама прыняў рашэнне аб арганізацыі навучання трэцякласнікаў вышэйназванай школы ў першую змену з другой чвэрці навучальнага 2017/2018 года, што дазволіла ім бесперашкодна дабірацца да ўстановы адукацыі, карыстаючыся гарадскім аўтатранспартам. Акрамя таго, філіял “Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы” праводзіць эксперымент: з мэтай вывучэння спажывецкага попыту абслугоўванне вёскі Бараны выконвае аўтобус прыгараднага маршруту “Івацэвічы – Уласаўцы” адпраўленнем у 15.20 з заездам у Бараны па аўторках.
Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступала ў Камітэт дзяржкантролю ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў. У разрэзе раёнаў найбольш зваротаў паступіла ад жыхароў Івацэвіцкага, Брэсцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і Пінскага.
Большасць зваротаў, што паступілі ў Камітэт (практычна 80 % ад агульнай колькасці), датычыліся дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, а таксама працы і заработнай платы, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў арганізацый.
Самай актуальнай, паднятай у больш чым чвэрці зваротаў, была тэма дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Пры гэтым дабіцца справядлівасці грамадзянам пры вырашэнні спрэчных пытанняў з асобнымі суб’ектамі гаспадарання часам не пад сілу без умяшання кантралюючых органаў.
Так, у снежні мінулага года са скаргай на неаднаразовыя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ААТ “Камароўка” ў Камітэт дзяржаўнага кантролю звярнулася сям’я з вёскі Тамашоўка Брэсцкага раёна. Муж і жонка ўказалі, што на іх пісьмовыя звароты таварыства не дало адказаў ва ўсталяваныя заканадаўствам тэрміны. Падчас разгляду дадзенага звароту ўстаноўлены факт страты адкрытым акцыянерным таварыствам “Камароўка” пісьмовых зваротаў заяўнікоў і адпаведна неінфармавання іх пра вынікі разгляду. Вінаватая асоба прыцягнута да адказнасці.
Дзеля разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзіліся на кантролі ў КДК у 2017 годзе, праведзена 28 праверачных мерапрыемстваў. Па выніках разгляду зваротаў 36 службовых і шэсць юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзены штрафы і прад’яўлены прэтэнзіі аб кампенсаванні шкоды на агульную суму 114998,78 руб., 43 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адзін з якіх вызвалены ад зай-маемай пасады, узбуджаны тры крымінальныя справы.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%