Адказных і мужных чакаюць у РАУС

Адказных і мужных чакаюць у РАУС

Жабінкаўскі РАУС праводзіць на конкурснай аснове адбор кандыдатаў для прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў на пасады малодшага і сярэдняга кіруючага саставу.
На працу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў, якія маюць павышанае пачуццё адказнасці, гатовыя да абароны законных правоў і жыцця грамадзян, а таксама здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях і стане здароўя выконваць ускладзеныя на органы ўнутраных спраў абавязкі. Кандыдаты павінны мець вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў прадугле-джаны дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі.
Па пытанні адбору звяртацца ў Жабінкаўскі РАУС у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 (г. Жабінка, вул. Наганава, 27, каб. 16), тэл. 2-12-40, маб. 8(029)828-80-36.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*