Кандыдаты, на старт!

У Беларусі пачаўся чарговы этап мясцовых выбараў – агітацыя. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў на працягу месяца будуць выступаць у СМІ, праводзіць пікеты, сустракацца з выбаршчыкамі.
Не ўсе прэтэндэнты на дэпутацкі мандат дайшлі да этапу агітацыі. Больш за 11 % пасведчанне кандыдата не атрымалі. Па-ранейшаму самы вялікі конкурс у Мінскі гарадскі Савет, але і ён скараціўся на паўтара пункта. За адно крэсла зараз змагаюцца 4,4 чалавека. На ўзроўні абласных Саветаў конкурс у сярэднім каля двух чалавек. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што зарэгістравана больш за 22,2 тыс. кандыдатаў у дэпутаты. Асноўны дзень выбараў – 18 лютага.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.