Прэс-аўтаклуб

Лічбы канстатуюць

За мінулы год на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбылося 439 дарожна-транспартных здарэнняў, з іх 52 – па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 78 чалавек загінулі, 466 атрымалі раненні. Затрыманы 2886 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбылося дзевяць ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і дзевяць атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 7169 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 1886 – хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 674 – Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 79 вадзіцеляў, што кіравалі транспартным сродкам, будучы нападпітку.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце разважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятайце, што парушэнне Правілаў дарожнага руху можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач. Вадзіцелі, вы абавязаны прагназаваць дарожную сітуацыю.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Здарэнні на дарозе

Нягледзячы на тую работу, якая праводзіцца органамі ўнутраных спраў па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму, абстаноўка на дарогах застаецца складанай. Як і раней, асноўная прычына гібелі людзей – наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, якія не пазначылі сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі.
29 снежня мінулага года у 18.45 вадзіцель А. на аўтамабілі “Фальксваген Гольф” рухалася па вуліцы Камсамольскай у Жабінцы ў бок Шашэйнай. Пры ўзнікненні перашкод і небяспекі для руху яна не знізіла хуткасць, не спынілася і наехала на пешахода К., які пераходзіў праезную частку дарогі пры адсутнасці ў межах бачнасці пешаходнага пераходу. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні.
3 студзеня бягучага года ў 00.40 на 38-м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 мяжа Расійскай Федэрацыі быў здзейснены наезд некалькімі аўтамабілямі на пешахода – жыхара аграгарадка Ленінскі. У выніку мужчына загінуў. Па дадзеным ДТЗ праводзіцца праверка.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход абавязаны абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Пры руху на веласіпедзе на ім павінны быць уключаны фары (ліхтары): спераду з белым святлом, ззаду – з чырвоным.
За парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаход або веласіпедыст будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. За парушэнне ПДР, здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення, штраф узрастае ад трох да пяці базавых велічынь.
Памятайце: у цёмны час сутак вадзіцель заўважае пешахода на дарозе пры бліжнім святле фар за 30-40 метраў, а гэтага недастаткова, каб пазбегнуць наезду. Але калі пешаход будзе са святлоадбіўнымі элементамі, то гэтая адлегласць павялічыцца да 140 метраў, а пры дальнім святле фар – да 500.
Пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу яе нецвярозых пешаходаў неабходна паведамляць па тэлефоне 102. Гэтым званком вы зможаце зберагчы іх жыццё і здароўе.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.