Тэкст і фота
Крысціны СЕМЯНЮК.
Галоўныя навагоднія святы скончыліся. Аднак гэта не нагода для суму! Добры настрой дапамагае падтрымліваць яркая ілюмінацыя, якая ўсё яшчэ ўпрыгожвае многія будынкі нашага горада.
Сёлета, як заўсёды, стыльна і лаканічна аформлены “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк”. Традыцыйна зіхаціць рознакаляровымі агнямі будынак Жабінкаўскай ПМК-19. Дзед Мароз імчыцца на санках, запрэжаных тройкай аленяў, над парогам камбікормавага завода. На мяжы 2017-2018 гадоў пастараліся і ўладальнікі прыватных падвор’яў: многія жылыя дамы ўпрыгожаны па-святочнаму.
Нагадаем, што на Жабінкаўшчыне ў гэтыя дні праходзіць конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых тэрыторый. Пераможцы будуць абвешчаны пасля 15 студзеня.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.