Іх прызначэнне – дапамагаць людзям

Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы сацыяльны работнік – 2017”. За гэта ганаровае званне змагаліся Святлана Андрайчук, Наталля Грышчук, Святлана Корань, Ірына Навуменка і Алена Яльчык.
Конкурс складаўся з некалькіх этапаў. Спачатку ўдзельніцы расказалі пра сябе і сваю працу, пра тое, як яны прыйшлі ў прафесію і як дапамагаюць людзям, якіх абслугоўваюць.
Жабінкаўскія сацыяльныя работнікі аказаліся яшчэ і выдатнымі кулінарамі. Кожная жанчына прапанавала на суд журы некалькі страў дамашняй кухні.
На наступным этапе ўдзельніцы цягнулі білеты, у якіх апісваліся нестандартныя ці канфліктныя сітуацыі са штодзённай практыкі сацыяльных работнікаў. Усе канкурсанткі знайшлі рашэнне праблемы і тым самым паказалі сваю высокую прафесійную падрыхтоўку.
Конкурс завяршыўся дэманстрацыяй творчых талентаў удзельніц. У перапынках паміж заданнямі для гледачоў прайшла віктарына “Калі добры ты…” Яе пераможцы атрымалі прызы ад старшыні Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай.
Званне “Лепшы сацыяльны работнік – 2017”, а таксама грамату і каштоўны прыз атрымала Ірына Навуменка. Але й астатнія ўдзельніцы конкурсу не засталіся без падарункаў. Прызы былі набыты за сродкі па дзяржаўнай праграме “Аб сацыяльнай абароне і спрыянні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады”.
Хочацца павіншаваць усіх работнікаў сацыяльнай абароны з прафесійным святам, а таксама з Новым годам і Раством Хрыстовым.
Наталля АДЗІНЕЦ, кіраўнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.