Паважаныя жабінкаўцы!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым
Новым годам і Раством Хрыстовым.
Для большасці з нас Новы год – самае любімае свята, таму што ў любым узросце ён здаецца дзівосным і крыху чароўным. Ад яго мы заўсёды чакаем добрых перамен, здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Традыцыйна ў гэтыя пераднавагоднія дні падводзяцца вынікі адыхо-дзячага года і будуюцца планы на будучае. У гісторыю Жабінкаўшчыны 2017 год увойдзе як год плённай працы і важных рашэнняў для далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Прыемна адзначыць, што ў 2017 годзе раён быў занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці як лепшы раён па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця мінулага года, а за дасягненне найлепшых вынікаў па эканоміі рэсурсаў – на рэспубліканскую Дошку гонару. Гэты высокі вынік – заслуга кожнага працоўнага калектыву, кожнага жыхара Жабінкаўшчыны, хто сваёй сумленнай і стараннай працай уносіць свой уклад у развіццё і росквіт роднага краю.
Упэўнены, што надыходзячы 2018-ы стане для Жабінкаўшчыны годам далейшага развіцця, дабрабыту, новых ідэй і ініцыятыў.
Няхай Новы год прынясе ў кожны дом дабрабыт, згоду, любоў і паразуменне, няхай спраўдзяцца ўсе самыя светлыя надзеі і мары. Здароўя, шчасця, поспехаў, міру і дабра.
З надыходзячымі святамі, дарагія жабінкаўцы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Паважаныя жыхары Брэстчыны!
Прыміце самыя добрыя і цёплыя віншаванні
з надыходзячым 2018 годам!
Па традыцыі напярэдадні гэтага цудоўнага свята мы падводзім вынікі зробленага. Адзначаем поспехі, аналізуем недахопы і плануем будучыню – з верай у сябе і надзеяй на поспех.
У адыходзячым годзе мы ўпэўнена рухаліся наперад, рабілі ўсё магчымае, каб кожны пражыты дзень быў важкім і напоўненым рэальнымі справамі. Мы адкрывалі новыя вытворчасці, стваралі працоўныя месцы, будавалі і рэканструявалі аб’екты аховы здароўя, адукацыі, гандлю, культуры і спорту.
У Год навукі сур’ёзны крок наперад зроблены ў інавацыйнай палітыцы, што, несумненна, стане істотным стымулам для далейшага развіцця эканомікі Брэстчыны і кожнага рэгіёна паасобку.
Але самае галоўнае – шмат у чым змяніліся мы самі. Сталі больш мудрымі і духоўна багатымі, навучыліся яшчэ больш цаніць стабільнасць і згоду ў грамадстве, якое дае нам перспектыву і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Мы выказваем вялікую падзяку ўсім вам, паважаныя землякі, за ўклад кожнага ў агульную справу на карысць берасцейскай зямлі і нашай Беларусі.
Шчыра жадаем, каб у новым годзе вы не страцілі, а прымножылі той запас энергіі і грамадзянскай актыўнасці, якім вы валодаеце ў поўнай меры. Каб усе праблемы і непрыемнасці засталіся ў старым годзе, а надыходзячы год падарыў поспех і ажыццяўленне жаданняў.
Моцнага здароўя, шчасця, радасці і аптымізму ўсім вам. З надыходзячым Новым 2018-м годам!
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.
Паважаныя жыхары Жабінкаўскага раёна!
Прыміце мае самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з
надыходзячым Новым 2018 годам і светлымі каляднымі святамі!
Новы год – гэта новыя планы, новыя надзеі на добрую будучыню для вас і вашых дзяцей, родных і блізкіх. Гэтыя светлыя святы былі і застаюцца сімвалам дабра і надзеі.
Няхай яны стануць для вас крыніцай выдатнага настрою і невычэрпнага зараду бадзёрасці на ўвесь надыходзячы год, які падорыць вам моцнае здароўе, шчасце ў асабістым жыцці, ажыццяўленне ўсіх творчых планаў і задум.
Няхай навагоднія і калядныя святы прынясуць вам у падарунак усё, што ўпрыгожвае наша жыццё і сагравае нашы сэрцы, а новы год будзе шчодрым і апраўдае ўсе вашы надзеі і мары, парадуе добрымі справамі на карысць нашай роднай Беларусі.
Ад душы жадаю, каб усё задуманае спраўдзілася.
Шчасця, кахання, дабрабыту і святочнага настрою! Міру і дабра вам і вашым блізкім.
Жанна Стаціўка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя жыхары Жабінкі і Жабінкаўскага раёна!
Ад усёй душы віншую вас з надыходзячымі святамі –
Новым 2018 годам і Раством Хрыстовым!
Навагоднія святы асаблівыя – яны дораць надзею на шчасце і ўдачу, аб’ядноўваюць нас у нашых галоўных пачуццях – у любові да блізкіх, свайго дома, Радзімы!
У навагоднюю ноч мы ўзгадваем усё добрае, што з намі адбылося. І, вядома, спадзяемся, што добрыя пачынанні атрымаюць працяг, а памылкі застануцца ў мінулым.
Жадаю, каб гэтыя зімовыя, але самыя цёплыя сямейныя святы напаўнялі вашыя сэрцы цяплом, радасцю, а жыццё падарыла новыя магчымасці і яркія ўражанні.
Няхай Новы год будзе для вас шчодрым на добрыя весткі і радасныя падзеі, а поспехі і новыя дасягненні ўвасобяцца ў добрыя справы на карысць роднай Брэстчыны.
Міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.
З павагай, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Жабінкаўскай выбарчай акрузе № 30 Сяргей Ашмянцаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 3%