Навагодні турнір у Брэсце

З 20 па 22 снежня ў Брэсце прайшоў міжнародны навагодні юнацкі турнір па боксе. У ім прынялі ўдзел спартсмены з Расіі, Украіны, Малдовы і Беларусі. Каманду СДЮШАР Жабінкаўскага раёна на турніры прадставілі 11 баксёраў. Па выніках спаборніцтваў пераможцамі ў сваёй вагавой катэгорыі сталі: Кірыл Макарэвіч (48 кг), Канстанцін Кабаеў (34 кг) і Віктар Халтурын (30 кг). На другім месцы апынуліся Уладзіслаў Алексяюк (46 кг), Ілья Мацвяюк (34 кг) і Павел Струк (30 кг). Трэцімі ў турніры сталі Артур Буйноўскі (50 кг) і Арцём Калодзіца (32 кг). Падрыхтавалі баксёраў да спаборніцтваў трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Мікалай Грыгарук і Васіль Максіменка.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*