28 снежня на тэрыторыі краіны праводзіцца акцыя “Гадзіна пасажыра”.
Штогод пад коламі чыгуначнага транспарту атрымліваюць цяжкія траўмы дзясяткі дзяцей і падлеткаў, некаторыя выпадкі заканчваюцца смяротным зыходам.
Нагадваем: чыгунка – не месца для прагулак, чыгуначныя пуці – аб’ект павышанай небяспекі. Не пераходзьце праз іх у нявызначаных месцах, не перабягайце перад блізка ідучым цягніком. Памятайце: яго нельга спыніць імгненна.
– Каб перайсці праз чыгуначнае палатно, карыстайцеся пешаходнымі мастамі, насціламі і пераездамі, звяртайце ўвагу на ўказальнікі “Пераход праз пуці”, прыслухоўвайцеся да гукавых сігналаў.
– Не пераходзьце па чыгуначным пераездзе пры забараняючым сігнале светлафора, пераязной сігналізацыі незалежна ад палажэння і наяўнасці шлагбаума.
– Пераезд на дахах і падножках вагонаў, пераходных пляцоўках і ў тамбурах вагонаў, а таксама на грузавых цягніках катэгарычна забаронены.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%