ДТЗ на дарозе

16 снежня ў 15.10 вадзіцель Х. 1972 года нараджэння – жыхарка горада Брэста, знаходзячыся за рулём аўтамабіля “Опель Вектра”, і рухаючыся па аўтадарозе Р-7 “Камянец – Жабінка – Федзькавічы” з боку Камянца ў накірунку Жабінкі, амаль на 17-м кіламетры выехала на сустрэчную паласу руху, з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. У выніку ДТЗ пасажыр К. 2004 года нараджэння – васьмікласніца адной з жабінкаўскіх школ – і вадзіцель Х. атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі накіраваны ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

 

Паважаныя жыхары горада і раёна!

Просім адгукнуцца відавочцаў ці сведак дарожна-транспартнага здарэння і патэлефанаваць па нумарах 102 або 2-12-76, 2-15-98, (8029)867-91-88.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.