Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.
Штогод у Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў вучацца бачыць чароўны свет прыгажосці і хараства хлопчыкі і дзяўчынкі. Аднак, каб стаць сапраўднымі танцорамі, музыкамі, мастакамі, трэба прайсці нялёгкі шлях, на якім выхаванцам школы спатрэбяцца працалюбства, цярпенне, уседлівасць.
Першакласнікам, якія сёлета сталі навучэнцамі школы мастацтваў, гэтых якасцяў, здаецца, не займаць.
У мінулую суботу для самых юных выхаванцаў па традыцыі ладзілася свята “Пасвячэнне ў першакласнікі”. Да хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў, бабуль і дзядуляў у госці завітаў Хуліган. Ён у жартоўнай форме вучыў малечу шкоднічаць: рваць струны, прагульваць сальфеджыа і музычную літаратуру, не выконваць хатнія заданні. Гледачы-першакласнікі смяяліся з такіх “парад” і з задавальненнем з Хуліганам і Феяй мастацтваў пагулялі ў вясёлыя гульні.
І хаця малышы толькі нядаўна сталі займацца музыкай, танцамі, маляваннем, яны ўжо многаму навучыліся, і некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае ўменні ў невялікім канцэрце. Так, Карына Ярашчук, Цімафей Парадня, Ксенія Гадуйка, Васіль Пятручык гралі на фартэпіяна, Марыя Ларчык, Максім Шмаргун – на баяне і акардэоне, Аляксей Молчан, Павел Валасюк, Максім Хлуд, Ян Кіршанаў – на блок-флейце, Яна Дзямідзік – на домры, Сямён Нікіцюк – на балалайцы, Паліна Ананьева – на гітары, а Кіра Рыкава праспявала песню. Выступалі таксама ансамбль цымбалістак, хор першакласнікаў пад кіраўніцтвам Наталлі Па-кроўскай, а выхаванцы Алены Калюшык паказалі пяшчотны харэаграфічны нумар “Птушкі”.
Затым перша-класнікі прамовілі клятву вучня школы мастацтваў і кожны атрымаў медаль.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%