Паважаная рэдакцыя!
Сотні жабінкаўцаў і гасцей нашага прыгожага горада штодня праходзяць па гэтым бойкім месцы – сцяжынцы, што вядзе з мікрараёна райбальніцы да вуліцы Леніна і далей – да чыгуначнага вакзала. На іх шляху рэчка Жабінка з невялічкім мастком. Дзесяць гадоў таму, калі ў Жабінцы ладзіліся абласныя “Дажынкі”, усе вельмі радаваліся яго з’яўленню. Ён быў не толькі карысным, але і прыгожым, зробленым з пэўным мастацкім густам. За гэты час мост неаднаразова рамантаваўся. Аднак сёння ўжо мае непрывабны выгляд: дошкі ўздыбіліся, парэнчы прагнуліся. І гэта ўяўляе пэўную небяспеку, паколькі неўзабаве, як пачнецца зіма з яе галаледзіцай, пешаходы могуць атрымаць і страты для свайго здароўя. Каб масток не псаваў сваім выглядам настрой і не прыводзіў да траўматызму, хочацца, каб службы, ад якіх гэта залежыць, на прадзім’і паклапаціліся пра якасны рамонт гэтага важнага аб’екта.
Галіна, жыхарка мікрараёна райбальніцы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Полностью пддерживаю. Там не то что в гололед, а даже в дождливую погоду, особенно если темно, можно травму получить.