Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў будзе праходзіць з 10 снежня па 8 студзеня.

На выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якія адбудуцца 18 лютага 2018 года, не плануецца прысутнасць доўгатэрміновых міжнародных назіральнікаў, заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што адсутнасць міжнародных назіральнікаў на мясцовых выбарах у Беларусі – гэта звычайная практыка. У той жа час, дадала Ярмошына, пасольствы замежных краін могуць падаць заяўкі на прысутнасць сваіх прадстаўнікоў у якасці кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Акрэдытавацца для назірання яны змогуць пры выбарчых камісіях.
Ярмошына таксама заявіла, што вялікай колькасці назіральнікаў на мясцовых выбарах у Беларусі звычайна не бывае.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў бу-дзе праходзіць з 10 снежня па 8 студзеня – гэта прадугледжана планам правядзення мясцовай выбарчай кампаніі, зацверджаным 15 лістапада Цэнтральнай камісіяй.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.