У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС праводзяць навучанне прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу пажылым і адзінокім грамадзянам, інвалідам, сем’ям, што выхоўваюць дзетак. Яго галоўная мэта – нагадаць асновы бяспекі жыццядзейнасці, меры па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянні пры іх узнікненні. Так, 26 кастрычніка ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва першы намеснік начальніка раённага аддзела надзвычайных сітуацый маёр унутранай службы Андрэй Харламянкоў правёў сустрэчу на тэму “Пажарная бяспека ў побыце” са спецыялістамі і сацыяльнымі работнікамі ўстановы. Падчас размовы Андрэй Віктаравіч расказаў прысутным, на што трэба звяртаць увагу пры наведванні адзінокіх пенсіянераў. Гэта, безумоўна, наяўнасць аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць печаў і ацяпляльнага абсталявання. Ён заўважыў, што пры няспраўнасці трэба неадкладна паведамляць спецыялістам цэнтра або ў інспекцыю пажарнага нагляду і прафілактыкі Жабінкаўскага РАНС.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%