Не лавіце сіга і сома – устаноўлена забарона

З 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на вылоўліванне сіга чудскага. У гэты перыяд сіг нерастуе. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласосевых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню. З мэтай стварэння спрыяльных умоў для яго ўзнаўлення і ўстаноўлена забарона.
Аднак сіг чудскі – рэдкі госць у іхтыяфаўне Брэсцкай вобласці ў адрозненне ад сома еўрапейскага. Сом, наадварот, вельмі адчувальны да пахаладання, таму раней за іншых рыб залягае на зімоўку. Пры гэтым ён становіцца практычна нерухомым, што робіць рыбіну лёгкай здабычай на зімавальных ямах. Для захавання сома еўрапейскага ў зімовы перыяд паўсюдна забаронена яго вылоўліванне з 1 лістапада па 31 сакавіка.
Парушальнікам, якія асмеляцца здабыць сома еўрапейскага падчас забароны, прыйдзецца заплаціць па 12 базавых велічыняў (276 рублёў) за кожную асобіну, а таксама штраф за парушэнне ад 20 да 50 базавых велічыняў – 460-1150 рублёў.
Пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства просьба паведамляць на гарачую лінію Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне (8-0162) 20-70-00.
Віталь СІРЭНКА, старшы дзяржаўны інспектар аператыўнага аддзела Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.