У халодную восеньскую пару нішто не грэе так моцна, як цяпло і ўтульнасць сямейнага шчасця. У мінулую суботу ў Жабінкаўскім загсе дамашнія агмені запалілі дзве маладыя пары: Аляксей Лепяцюха і Алена Кулічык, Сяргей Клюка і Ларыса Літвінчук. Са шчырымі віншаваннямі да маладых звярнуліся родныя і блізкія.
Як спяваецца ў вядомай песні, “галоўней за ўсё – надвор’е ў доме”. Жадаем, каб пад вашым дахам заўсёды была вясна. Каб над вамі свяціла ласкавае сонейка вашага кахання. Няхай з ветрам знікаюць усе цяжкасці і негатыўныя эмоцыі і праблемы таюць, як снег у сакавіку, а шчасце звініць і іскрыцца, як вясновыя капяжы. Гармоніі вам, ра-зумення, шчырасці ў адносінах! Будзьце шчаслівыя, дарагія маладыя!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%