Святлана БЯЛЯК.
Штогод перад выпускнікамі школ стаіць пытанне: куды пайсці вучыцца, кім стаць? “Мода” на прафесію дыктуе свае правілы.
Сёлета, у параўнанні з папярэднімі гадамі, у спісе рэйтынгавых аказаліся ветэрынарыя і заатэхнія. Аказалася нямала жадаючых атрымаць гэтыя спецыяльнасці і сярод жабінкаўцаў. У сельскай гаспадарцы заўсёды патрэбны маладыя, кемлівыя спецыялісты. Адна справа – вывучыцца, другая – знайсці месца працы з дастойнай аплатай. Таму папулярныя сярод абітурыентаў так званыя мэтавыя падрыхтоўкі спецыялістаў. Сёлета іх атрымалі 9 выпускнікоў, якія ўдала здалі ўступныя экзамены або маюць высокі бал школьнага атэстата.
Геаграфія паступлення жабінкаўцаў багатая: Столін, Гродна, Пінск, Віцебск, Ляхавічы, Пружаны. Там юнакі і дзяўчаты атрымаюць спецыяльнасці ветурача, заатэхніка, агранома, бухгалтара, механіка. Чатыры адзінаццацікласнікі сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Цяпер іх задача – добра вучыцца, набірацца ведаў, каб праз пэўны час вярнуцца ў раён маладымі спецыялістамі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%