Уступілі перамогу актывістам

803700-20695044-1600-900

На мінулым тыдні ў спартыўнай зале першай гарадской школы, нягледзячы на летнія канікулы, гучалі галасы хлопцаў і дзяўчат. Камісія па справах непаўнагадовых райвыканкама, ІСН Жабінкаўскага РАУС, райкам ГА “БРСМ” сабралі “цяжкіх” падлеткаў, каб паўдзельнічаць у турніры па міні-футболе. Супраць іх гуляла каманда БРСМ, у якую ўваходзяць падлеткі і актывісты школ.
Гульня – таймы па 10 хвілін – праляцела, як адно імгненне. Фартуна ўсміхнулася камандзе БРСМ. Аднак перамога сапернікаў не магла сапсаваць настрой тых, каму зусім крышачку не хапіла да звання пераможцы. Падарункі і ўзнагароды дасталіся лепшым футбалістам. Так, лепшым варатаром быў прызнаны Віктар Андрасюк, ігракамі – Ягор Бандарук і Яўген Юхімук, бамбардзірам – Юрый Хвісюк, абаронцам – Раман Жук.
Хлопцы шчыра дзякавалі арганізатарам за футбольны турнір.
Аляксандра СІВУХІНА, інспектар ІСН Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.