Што ў імені тваім?

i (2)
Нараджэнне дзетак – заўжды шчасце. У сям’і адразу прыбаўляецца клопатаў, якое “прыданае” набыць немаўляці, як карміць, гуляць, развіваць дзіцятка, каб яно вырасла мужным, разумным, здаровым.
У ліпені ў нашым раёне гучным “агу” абвясцілі аб сваім нараджэнні ажно 39 маленькіх жабінкаўцаў. Хлопчыкаў на тры болей, чым дзяўчынак, сярод іх ёсць і адна двойня.
Цікава, што 11 дзетак – першынцы, яшчэ па 12 немаўлят – другія або трэція, Трое малых – чацвёртыя і яшчэ адно – пятае ў сям’і.
Ліпень стаў рэкордным у бягучым годзе, бо колькасць нараджэнняў амаль удвая перавышае колькасць смерцяў. Усяго ж з пачатку года на Жабінкаўшчыне з’явілася на свет 171 дзіця (87 хлопчыкаў і 84 дзяўчынкі).
Як жа называюць любімых дачушак і сыночкаў? Дзяўчатак рэгістравалі 45 імёнамі, хлопчыкаў – 40. Самыя модныя імёны – Ганна, Марыя, Дар’я, а самыя рэдкія – Элеанора, Эвеліна, Адэліна, Наэлія. Сярод мужчынскіх імёнаў пальму першынства трымае Арцём, затым Іван, Кірыл, Мацвей і Міхаіл. Самыя рэдкія – Савелій, Лявон, Навум, Сцяпан, Данііл. Няхай маленькія растуць на радасць мамам і татам здаровенькія, кемлівыя, паслухмяныя і ў будучым праславяць свой родны горад добрымі справамі.
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела Жабінкаўскага загса.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.