Хлебны дзень год корміць

_DSC3207 _DSC3190 _DSC3256_DSC3228

Святлана КІСЛАЯ.
Фота аўтара.
Багаты ўраджай спее на палях ААТ “Вазнясенскі”. І ёсць усе падставы думаць, што будзе ён убраны хутка і без страт, бо, як звычайна, арганізацыя ўборачнай кампаніі тут на самым высокім узроўні. Кіраўнік гаспадаркі Надзея Кандрацюк запэўнівае: усе працуюць з поўнай аддачай. Яно і зразумела: у хлебаробаў кожная пагодлівая хвіліна на асаблівым рахунку. Яна набліжае сялян да галоўнай мэты: убраць ураджай у поўным аб’ёме і ў самы аптымальны тэрмін.
…Едзем з Надзеяй Рыгораўнай у поле. З прыгорка адкрываецца цудоўная карціна: тры камбайны “прасуюць” хлебную ніву. У аднаго з іх загараецца чырвоная лямпачка, і тут жа з ускрайку да яго зрываецца МАЗ, падстаўляе шырокія бакі пад цёплыя струмені зярнятак. Некалькі хвілін – і загружаны аўтамабіль спяшаецца на зерняток. Дзякуючы гарачаму надвор’ю збожжа абмалочваецца сухое, дасушваць яго не трэба, што дазваляе добра-такі сэканоміць грошы.
Колас радуе вока – наліты, поўны.
– Ураджайнасць пшаніцы на некаторых палях перавышала 70 цэнтнераў з гектара, тут – крыху менш – за 50, – каменціруе Надзея Рыгораўна. – Няблага ўрадзіў рапс. Так што і збожжа намалоцім не менш, чым у мінулым годзе.
Сёлета зерневыя і зернебабовыя культуры ў “Вазнясенскім” займаюць 1180 гектараў. Каб убраць ураджай, у распараджэнні хлебаробаў шэсць камабайнаў, нагрузка на адзін складае 196 гектараў. Набраныя тэмпы ўборкі дазволілі засыпаць у засекі дзве трэці ўраджаю.
– Механізатары і вадзіцелі, як адзін, працавітыя, адказныя, – не хавае задавальнення дырэктар ААТ “Вазнясенскі”. – У нас склалася дастойная каманда аднадумцаў, дый працоўная дысцыпліна прыносіць плён. Нашы хлебаробы неаднойчы станавіліся пераможцамі не толькі раённага, але і абласнога спаборніцтва на жніве, стараюцца “трымаць марку” і сёлета.
Калі надвор’е не сапсуецца, на наступным тыдні завяршым жніво.
…А пакуль хлебаробы шчыруюць. Падтрымаць працоўны дух ім дапамагаюць гарачыя абеды (дарэчы, абсалютна бясплатныя, якія дастаўляюцца ў поле), усім выдадзена спецвопратка.
…Зусім хутка будуць абмалочаны апошнія гектары хлебнага поля. Аднак часу расслабляцца няма: трэба звозіць салому, рыхтаваць глебу пад будучы ўраджай.

На здымках: Васіль Альшанец, Мікалай СтОцік, Дзмітрый САВОСІН; Ганна Галавейка, Дар’я Асіпук і Павел Захарчук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.