Жабінка ў акварэлях Вольгі Данілюк

 

Горад складаецца з вуліц, будынкаў, што ідуць абапал, і саміх людзей, IMG_1993якія робяць яго жывым, надаюць аблічча, нацыянальную адметнасць, мову. Людзі ствараюць месца, дзе жывуць, падобным да сябе. Толькі добры, выхаваны, культурны чалавек можа зрабіць горад яшчэ больш утульным і прывабным для жыцця. Бачыць прыгажосць – гэта асаблівы дар. А ўменне перадаць маляўнічасць роднага кутка – талент. Талент, памножаны на вялікую працавітасць, склаў аснову выставы “Мая Жабінка”. Аўтар 16-ці чароўных акварэляў – наша зямлячка Вольга Данілюк.
21 ліпеня ў 16.30 з нагоды адкрыцця вернісажу мастачкі фае гарадскога Дома культуры напоўнілася сябрамі, роднымі, прыхільнікамі яе творчасці. Вольга гасцінна вітала тых, хто прыйшоў пазнаёміцца з яе творамі. На карцінах Жабінка паказана ў розных настроях і ў розныя часы. То пахмурна-дажджлівая, то іскрыста-сонечная ў розныя поры года, але заўжды непаўторная, утульная, родная. Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі выявы роднага горада, пазнаючы знаёмыя месцы.
Кожная акварэль напоўнена любоўю да Жабінкі. І гэта не выпадкова. Вольга Данілюк (у дзявоцтве Якімавец) нарадзілася ў гэтым горадзе ў 1983 годзе. Тут пачала свой творчы шлях у вялікі і прыгожы свет мастацтва. Вольга мае дыплом з адзнакай мастака-педагога, працуе ў тэхніках батык, акварэль, мастацкі тэкстыль, займаецца афармленнем кніг, робіць ілюстрацыі да рэспубліканскіх дзіцячых часопісаў.
Сярод ганаровых гасцей на выставе прысутнічаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён адзначыў, што наш горад поўны таленавітых людзей, якія з’яўляюцца галоўнай каштоўнасцю краіны, калі бачым прыгажосць, павінны ра-зумець: усё гэта зроблена рукамі працавітага чалавека.IMG_1956
Творчыя людзі маюць ідэі, увасабленне якіх надае стымул рухацца наперад, бо нішто так не матывуе, як плённыя вынікі. Мара Вольгі Данілюк, як яна казала на адкрыцці выставы, каб у горадзе ўзнікла пляцоўка, творчая прастора для правядзення выстаў, літаратурных вечарын. Мастачка паклала пачатак увасабленню гэтай добрай ідэі ў жыццё, калі пад час выставы падарыла гораду акварэль “Свята-Пакроўскі храм горада Жабінка”.
Усе работы заслугоўваюць асобнай гутаркі, бо кожны наведвальнік знайшоў “сваю” карціну. Акварэль “Вечар на вуліцы Кірава”, выкананая ў фіялетава-бэзавых танах, “Дажджлівы дзень. Вуліца Міру”, “Восеньскі парк”, “Мухіна яма” – усе выявы кранаюць. Таму зразумела, чаму творчыя работы Вольгі Данілюк знаходзяцца ў асабістых калекцыях у Беларусі, Польшчы, Украіне, Германіі, Нідэрландах. Серыя малюнкаў “Мая Жабінка” – прызнанне ў любові свайму гораду і яго жыхарам у год юбілею.
Алена БАБРОВА, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На здымках: у час адкрыцця выставы.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

One Comment

  1. Елена, спасибо за статью! Приятно видеть как молодое поколение осваивает профессию и вполне уверенно добивается поставленных целей. Успехов!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.