Паважаныя жыхары і госці раёна,
ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце віншаванні з Днём вызвалення раёна
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 200-годдзем Жабінкі!
У розныя этапы сваёй гісторыі наш раён прайшоў нямала выпрабаванняў на трываласць і жыццеўстойлівасць. Дзень 21 ліпеня 1944 года – асаблівае свята, якое ўвасабляе не толькі адраджэнне роднага краю, але і мужнасць, гераізм адважных абаронцаў Айчыны, многія з якіх так і не вярнуліся з палёў бітваў. Таму невыпадкова Дзень горада і гадавіну яго вызвалення мы адзначаем як адзінае свята.
За апошнія дзесяцігоддзі Жабінка ператварылася ў цудоўны райцэнтр. Пазітыўныя змены ў яе выглядзе, сацыяльна-эканамічным развіцці раёна абумоўлены штодзённай працай калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Любоў да сваёй малой радзімы, праяўленне клопатаў пра яе, памяць пра гераічнае мінулае, працавітасць, цярплівасць і гасціннасць – вось што вызначае сённяшняе пакаленне жыхароў Жабінкаўшчыны.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, дабра і ўтульнасці. Няхай заўсёды ў вашых дамах будуць мір, шчасце і дабрабыт.
Са святам, дарагія жабінкаўцы! З юбілеем, родны горад!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%