korzina-cveti-mechti-i-schastie-500x500Дарагія ветэраны!
Паважаныя жыхары Жабінкі і раёна!

Шчыра і сардэчна віншую вас са знакавымі падзеямі – 200-годдзем з дня ўтварэння Жабінкі і чарговай гадавінай вызвалення яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! За дзве сотні гадоў сваёй гісторыі горад пазнаў трагедыі ваеннага ліхалецця і разбурэння, але дзякуючы мужнасці, напорыстасці, таленту, прадпрымальнасці і імкненню да стваральнай працы сваіх жыхароў не загінуў, а заўсёды адраджаўся і працягвае развівацца. Сённяшняе пакаленне, якое прыняло эстафету бацькоў і дзядоў, штодзённай працай садзейнічае развіццю горада. У яго выглядзе адбываецца многа станоўчых перамен: пераўвасабляюцца вуліцы, гарадскія дамы, рамантуюцца дарогі, абнаўляюцца школы і дзіцячыя сады. І сёння, нягледзячы ні на што, жабінкаўскі рэгіён працягвае ісці наперад, уносячы свой неацэнны ўклад у развіццё і ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Брэстчыны.
Дарагія жыхары горада і раёна!
Няхай ваша энергія, працавітасць, творчы і інтэлектуальны патэнцыял паслужаць далейшаму развіццю вашага рэгіёна. Любіце сваю малую радзіму, ганарыцеся яе мінулым, будуйце сённяшняе.
Са святам!
З павагай, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Жабінкаўскай выбарчай акругі № 30 Сяргей АШМЯНЦАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.